Спадчына: Шэлепень Канстанцін Георгіевіч
Аўторак, 23 Май 2023 11:40
27 лютага 2023 г. — 75 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера (1948)
Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер быў створаны рашэннем аблвыканкама 27 лютага 1948 г. Галоўным урачом назначаны Рыгор Аляксеевіч Сырнікаў. У штаце былі прадугледжаны 3,5 стаўкі ўрачоў, 2,5 стаўкі медсясцёр, 2 санітары, бухгалтар. З 1 сакавiка загадчыкам арганізацыйна-метадычнага кабінета стаў М. М. Скалькевіч, рэнтгенолагам — Я. Д. Бандарэнка.
Пятніца, 03 Чэрвень 2022 09:15
27 ліпеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Георгіевіча Шэлепеня (1947–2010), урача-анколага, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2016)
Канстанцін Георгіевіч Шэлепень нарадзіўся 28 ліпеня 1947 г. у г. Баранавічы. Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971). У 1972–1974 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. З 1974 г. працаваў урачом-ардынатарам, загадчыкам аддзялення Баранавіцкага анкалагічнага дыспансера. За ўкараненне новых методык лячэння быў удастоены прэміі Савета Міністраў СССР (1982).